top of page

Книга месяца - ноябрь

 

Алена Масла

 

      Масла Алена Сцяпанаўна (Алена Масла) – пісьменніца. Нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка». Скончыла Мілашоўскую васьмігодку, вучылася ў Мёрскай СШ №2. З 1984 па 1989 гг. - студэнтка БДУ імя Леніна (факультэт журналістыкі). Працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам краязнаўчага атдзела ў газеце «Туризм и отдых», рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст». З 2006 года – загадчык рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Жыццё ўспрымае як казку з рознымі прыгодамі і здарэннямі, але абавязковай перамогай Дабра. Аўтар кніг: «Рождество у крёстной» (2005г.), «Таямніца закінутай хаты» (2005г.), «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2007г.), «Першая прыгажуня» (2010г.), «Як панi Чаротная на госцi ў Палангу бегала» (2010г.), «Пацучок Фэлік падарожнічае» (2013г.). Выступае ў СМІ з публікацыямі на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

   Кнігі Алены Масла рэгулярна адзначаюцца сярод лепшых твораў для дзяцей. У 2007 годзе яна атрымала «Пасведчанне чытацкіх сімпатый» па выніках рэйтынгу газеты «Наша ніва». Вызначаліся яе кнігі: «Таямніца закінутай хаты» (2005 г.), «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2007г.) – па выніках конкурсу «Лепшая беларуская кніга» (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя). Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2010г.) Плённа супрацоўнічае з выдавецтвам «Пачатковая школа».

 

Масла, Алена Сцяпанаўна.
    Таямніца закінутай хаты : казкі : для сярэдняга школьнага ўзросту / Алена Масла ; [мастакі: М.Казлоў, Н.Сустава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. — 108, [2] с.

 

   Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Любы дружа! Паслухай казку!

Цудадзейныя лекі

Воблачка

Сапраўдны правіцель

bottom of page