top of page

Книга месяца - июнь

Наталля Бучынская

      Наталля Бучынская — дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася 24 лютага 1970 года ў вёсцы Ідолта на Мёршчыне ў сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. Першая казка была надрукаваная ў газеце “Сцяг працы” (Мёрскі р-н) ў 1986 годзе. Казкі гучалі ў радыёперадачы “Рамантыкі”, друкаваліся ў дзіцячых часопісах “Вясёлка”, “Островок”, “Городской газете”, зборніках серыі “Беларуская аўтарская казка”: “Чароўныя пацеркі”, “Вежа міру”, “Залаты талер” выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у зборніку “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” выдавецтва “Літаратура і мастацтва”, у зборніках серыі “Школьная бібліятэка”, у “Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы“ і “Пакліч у госці сонца”. У серыі “Казкі ХХІ стагоддзя” ў 2008 годзе выйшла кніга “Прыгоды маленькай Машынкі”, у 2012 годзе з'явіўся яе аўтарскі пераклад на рускую мову.

 

 

 

 

     Бучынская, Н. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by: казачная аповесць / Наталля Бучынская: маст. А. Іванова. — Мінск: Маст. літ., 2013.— 166 c.

 

 

     

     На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. З гэтай нагоды яна бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з “нервовай цёткай”, ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю… На долю яе сяброў — рахманых козачак Малімонкі і Даліктусі, уражлівага Баранчыка — таксама прыпадае шмат здарэнняў. Адэля мае вельмі добрыя арганізатарскія здольнасці, таму яна заўсёды знаходзіць таго, хто ажыццявіць яе ідэі і вырашыць праблемы. Дзякуючы гэтаму аўтарка кнігі, Наталля Бучынская, неаднойчы трапляла разам з Адэляй у недарэчнае становішча. А ўсё таму, што яе гераіня прагне славы.

 

     

 

 

     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     Адэля — прасунутая авечка: яна мае сваю электронную скрыню. Да­рэ­чы, Adeljastar@tut.by — гэ­та са­праўд­ны элект­рон­ны ад­рас, на які мож­на на­пі­саць ліст і атры­маць ад­каз ад Ад­элі. Ха­ця б па­хва­ліць яе за тое, што яна над­звы­чай сме­лая, на­стой­лі­вая, ка­рыс­ная і пры­го­жая.

 

 

 

     Прывітанне, мой дружа! Кажуць, што дзеці вельмі цікаўныя і задаюць дарослым шмат пытанняў. І самі разумнеюць з кожным днём. Можа, ты мне дапаможаш і адкажаш на некаторыя мае пытанні? Дасылай свае адказы на электронную скрыню дзіцячай бібліятэкі, альбо аддай бібліятэкару ў рукі! Абяцаю, што самыя цікавыя будуць змешчаныя на сайце Уздзенскай раённай дзіцячай бібліятэкі.

Поспехаў, табе!

 

 

1. Калі Адэля адзначае дзень нараджэння?

2. Дзе і кім яна працуе?

3. Што ўваходзіць у абавязкі Адэлі?

4. Якой маркі ў Адэлі аўто?

5. Якога колеру воўна авечкі?

6. У якую краіну Адэля, козачка Малімонка і Баранчык атрымліваюць візу?

7. З якой мэтай яны туды адпраўляюцца?

8. На вушку ў Адэлі была прышчэплена спецыяльная кліпса з кнопкаю месцазнаходжання, кнопкаю тэрміновай сувязі, хуткага рэагавання і... . Якая кнопка яшчэ знаходзілася на кліпсе?

9. Куды авечка збіралася ў экспедыцыю?

10. Якім часопісам аддае перавагу Адэля? 

 

bottom of page