top of page

Книга месяца - июль

Алесь Карлюкевіч

 

  Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч (нарадзіўся 6 студзеня 1964, вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст. Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з'яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

 

    Карлюкевіч, А. М. Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету: аповесць-казка : для мал. шк. узросту / А. М. Карлюкевіч; мастак А. Б. Аракчэева. — Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П.Броўкі, 2014. — 128 с.: іл.

 

     Дарагі дружа! Калі цябе цікавіць, якога колеру вада ў возеры Байкал і ці можа чалавек пераплысці Ангару, якія птушкі лятаюць над Памірам і колькі кіламетраў праходзіць па пустыні Каракум вярблюд без ніводнага глытка вады, калі марыш паплаваць на в’етнамскай лодцы па рацэ Меконг і хочаш пабыць каля Ніягарскага вадаспаду, то гэта кніга для цябе. Які прыемны занятак — падарожнічаць, адкрываць іншы, дагэтуль невядомы свет, не выходзячы з дому… Якраз з такім героем, што любіць падарожнічаць у думках, марах, нават у снах, вы пазнаёміцеся на старонках кнігі. Завуць яго — Максім Мінскі. Ён такі ж, як і вы: вучыцца ў 4 класе, любіць ганяць мяч па школьным стадыёне, зімой гуляе ў хакей і запрашае вас у цікавую вандроўку!

 

     «Прыгоды Максімкі…» — сапраўдная энцыклапедыя для дзяцей, ды і для дарослых таксама. Пасля кожнай главы змешчаны «Падказкі ад дзеда Усяведа». У дадатак да гэтага тут можна знайсці і малюнкі з дакладнымі чарцяжамі артэфактаў мінулага жыцця — чаўна, вясла і г. д. Змешчаны выявы паштовых марак і шмат што яшчэ.

Рэбусы ад дзеда Усяведа

Лодка, выдзеўбаная з дрэва. Як правіла - з дубу, хвоі, асіны.

Ручны млын, які складаецца з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку.

Астраўная дзяржава ў паўночнай часцы Карыбскага мора. Сталіца - Гавана.

Аукцыён, дзе па самых высокіх цэнах прадаюцца творы мастацтва, ювелірныя каштоўнасці.

Складзі пазлы

bottom of page